Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі хоча наведаць Беларусь

Федэрыка Магерыні, фота financialtribune.com

Вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага Звязу ў пытаннях замежных справаў і палітыкі бяспекі Фэдэрыка Магерыні, магчыма, наведае Беларусь. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАНу заявіла кіраўніца прадстаўніцтва Еўразвязу ў Менску Андрэа Віктарын.

Як адзначыла дыпламатка, Магерыні можа наведаць Беларусь для падпісання дамовы пра спрашчэння візавага рэжыму.

«Такая магчымасць разглядаецца, абмяркоўваюцца даты, якія неабходна ўзгадніць», – заявіла Віктарын.

Паводле яе, у Магерыні «ёсць імкненне» наведаць Беларусь.

Да 35 еўраў: Беларусь і ЕЗ спросцяць візавы рэжым увосень

Нагадаем, што Беларусь і Еўрапейскі Звяз збіраюцца ўжо восенню падпісаць пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжыму.

МГ belsat.eu

Hавiны