Кіраўнікі ЕАЭС адмовіліся ад запрашэння Лукашэнкі прыехаць у Менск


Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету 19 траўня адбудзецца ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамляе сайт Еўразійскай камісіі.

Мяркуецца, што ВЕЭС зацвердзіць Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года. Пералік мер і механізмаў, закладзеных у дакумент, фактычна з’яўляецца «дарожнай мапай» далейшага развіцця інтэграцыі, яго выкананне прадугледжвае далейшую распрацоўку і падпісанне 13 міжнародных дагавораў, больш за 60 нарматыўных прававых актаў ЕАЭС, унясенне каля 25 змяненняў і дапаўненняў у Дамову аб саюзе, а таксама змяненняў у нацыянальныя заканадаўства дзяржаў ЕАЭС.

Чальцы ВЕЭС таксама разгледзяць рэалізацыю праграмы паэтапнай лібералізацыі перавозак паміж краінамі ЕАЭС ды разгледзяць шэраг іншых пытанняў.

Hавiны
Прэзідэнт Малдовы адмовіўся ад паездкі ў Беларусь, каб не трапіць на каранцін
2020.05.15 19:57

Раней паседжанне планавалася правесці ў Менску. Кіраўнік Беларусі 4 траўня заявіў, што лічыць магчымай вочную сустрэчу.

«Што датычыць ЕАЭС, я сёння размаўляў з прэзідэнтам Казахстана Такаевым. Яны зараз кансультуюцца з прэзідэнтам Расеі. Што вам магу сказаць, і яму сказаў: я ваш слуга, як вы скажаце, так і будзе. Я арганізую падзею. Гатовы 19 траўня прыняць усіх вас», – заявіў ён у размове з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам.

Але ў выніку саміт вырашана было правесці ў выглядзе відэаканферэнцыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў