Кіраўніка магілёўскай філіі «Белгазпрамбанку» вінавацяць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры


Супраць кіраўніка філіі «Белгазпрамбанку» у Магілёве Сяргея Кармызава распачалі крымінальную справу. Яго абвінавачваюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры. Пра гэта паведаміў у суботнім вечаровым эфіры тэлеканал «Беларусь-1».

У сюжэце адзначаецца, што гаворка ідзе пра маніпуляцыі з выдачай крэдытаў, аднак дэталі схемы праваахоўнікі распавядуць пазней. Следства сцвярджае, што пацярпелыя ацэньваюць прычыненую шкоду ў дзясяткі тысяч долараў. Іншыя абставіны не называюцца.

Інфармацыю пра затрыманне Кармызава дзяржаўнае тэлебачанне суправадзіла кадрамі ператрусу, падчас якога нібыта былі выяўленыя пачкі валюты і золата.

Скрыншот “БТ”

Сяргея Кармызава затрымалі 12 чэрвеня пасля ператрусаў у «Белгазпрамбанку» і прыватных кампаніях. Таксама ў Магілёве быў затрыманы экс-намеснік мэра Магілёва Уладзімір Дудараў, які быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў