Кіраўнік СК: Галоўная версія – няякасныя феерверкі з Расеі


Кіраўнік Следчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч выступіў з афіцыйным каментаром адносна прычынаў трагедыі падчас салюту 3 ліпеня, у выніку якой загінула жанчына і былі параненыя не менш за 10 чалавек.

Hавiны
Раненні, смерць, пашкоджаныя будынкі. Што вядома пра выбухі ў Менску
2019.07.04 13:52

«Выпадак выключны. Раней такіх сітуацыяў у нас не фіксавалася», – адзначыў ён, паведамілі ў СК.

Паводле кіраўніка ведамства, асноўнай версіяй з’яўляецца тое, што што зробленыя ў Расеі феерверкі былі няякасныя.

Іван Наскевіч падкрэсліў, што здарэнне выходзіла за межы штатных сітуацыяў, усе раненні грамадзянам былі нанесеныя за межамі вызначанага перыметру.

Hавiны
«Згарэлі 35 чалавек». Крывавыя салюты ў гісторыі іншых краінаў
2019.07.04 15:08

У такой сітуацыі пралічыць разлёт аскепкаў практычна не магчыма, адзначыў кіраўнік СК.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў