Кіраўнік сеткі менскіх крамаў абакраў іх на дзясяткі тысяч рублёў


Суд Кастрычніцкага раёну асудзіў былога дырэктара ААТ «Жывінка» на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавачвалі ў крадзяжы праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, у даванні хабару і арганізацыі давання хабару.

Аб’ектыў
«Ён прасіў: знайду я вам гэтыя 3 мільёны!» За кратамі – былы намеснік Менгарвыканкаму
2019.07.05 22:34

Як паведамілі ў Вярхоўным судзе, з чэрвеня 2014 года да траўня 2015 года дырэктар разам з загадчыцай і старэйшым касірам крамы №5 пры дапамозе вядучага інжынера-праграміста завалодаў больш за Br 35 тыс. «Жывінкі». У гэты ж перыяд ён перадаў Br 17,5 тыс. хабару начальніку ГУСР Менгарвыканкаму за тое, каб той не звальняў яго з пасады дырэктара, а таксама зменшыў колькасці праверак крамаў ААТ «Жывінка». З траўня 2015 года па люты 2016 года з дапамогай загадчыцы крамы № 32 перадаў начальніку ГУСР Br 13 760 хабару.

Таксама ў межах справы загадчыца крамы «Універсам Радзівілаўскі», якая на момант злачынства загадвала крамай №5, асуджаная на 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем выканання пакарання тэрмінам на 3 гады.

Hавiны
Былога начальніка спажывецкага рынку Менску судзяць за карупцыю
2019.04.17 10:54

Аналагічны прысуд вынесены былому старэйшаму касіру крамы № 5 ААТ і вядучаму інжынеру-праграмісту ТАА «Сэрвіс Плюс ТС». Былой загадчыцы крамы №32 ААТ абмежавалі волю на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

ААТ «Жывінка» заснаваная на базе райхарчгандлю Кастрычніцкага раёну Менску. У склад арганізацыі ўваходзяць дзевяць прадуктовых крамаў на тэрыторыі раёну. Яны займаюцца раздробным гандлем, гатуюць мясныя паўфабрыкаты, кулінарныя і кандыдатарскія вырабы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў