Кіраўнік NATO абвінаваціў Дамаск і Маскву ў «невыбіральных авіяўдарах»


Кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Стольтэнбэрг заклікаў Дамаск і Маскву спыніць сваі наступы ў Сірыі, паважаць міжнароднае права і падтрымаць намаганні ААН па мірным урэгуляванні ў рэгіёне, піша DW.com.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг абвінаваціў ВПС Сірыі і ВКС РФ, якія падтрымліваюць рэжым Башара аль-Асада ў сірыйскай правінцыі Ідліб у «невыбіральных авіяўдарах».

«Ён заклікаў усе бакі спрыяць дээскалацыі гэтай небяспечнай сітуацыі і пазбегнуць далейшага пагаршэння жахлівай гуманітарнай сітуацыі ў рэгіёне», – заявіў прадстаўнік Стольтэнбэрга.

На рост напружанасці ў Ідлібе адрэагавалі і ў Дзярждэпартаменце ЗША. Пры гэтым Вашынгтон абвінавачвае ў сітуацыі і Тэгеран.

«Мы падтрымліваем нашага саюзніка па NATO – Турцыю – і надалей заклікаем да неадкладнага спынення гэтага наступлення, якое ажыццяўляецца рэжымам Асада, Расеі і сіл Ірану, што іх падтрымліваюць», – адзначаецца ў заяве Дзярждэпу ЗША.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган правёў нараду па пытаннях бяспекі. Пасяджэнне стала адказам на авіяўдар 27 лютага ў сірыйскай правінцыі Ідліб, у выніку якой загінулі каля 33 вайскоўцаў Турцыі, больш за 30 чалавек шпіталізаваныя з раненнямі рознай цяжкасці.

ВІДЭА
Аўтар фільму «Сірыя. Атака на Ражаву»: «Палову Сірыйскага Курдыстану кантралююць расейцы»
2020.01.20 15:51

 

belsat.eu

Стужка навінаў