Кіраўнік МЗС Літвы: сітуацыя з вірусам у Беларусі, здаецца, нядобрая, мякка кажучы

Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што сітуацыя з каронавірусам у Беларусі неспрыяльная, таму абмяркоўваецца лёс авіязносінаў паміж Менскам і Вільняй. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Рэгулярныя рэйсы ў Вільню з Менску ўсё яшчэ выконваюць самалёты авіякампаніі «Белавія».

«Яшчэ і сёння (захоўваюцца) рэгулярныя палёты, аднак у сілу іншых прычынаў у нас узнікае шмат сумненняў, ці пакінуць іх, таму што мы бачым, што сітуацыя з вірусам у Беларусі, здаецца, нядобрая, мякка кажучы», – сказаў міністр на пасяджэнні парламенцкага Камітэту па замежных справах.

«Таму тут ужо трэба балансаваць і ў плане магчымасці вяртання праз Менск, і ў плане прафілактычнай абароны гэтай артэрыі», – сказаў ён.

Беларусь застаецца адзінай дзяржавай у рэгіёне, якое не закрыла свае межы праз пандэмію каронавіруса.

«Як яны спраўляюцца з крызісам – гэта вельмі дзіўна, і ўвесь свет здзіўляецца», – сказаў Лінкявічус.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на 30 сакавіка ў Беларусі былі інфікаваныя на каронавірус 152 чалавекі. 31 стала вядома пра першую смерць ад SARS-CoV-2 у Беларусі. Першай ахвярай стаў актор віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч. Яму было 75 гадоў.

Лукашэнка пра памерлага ад каронавіруса актора: «Небарака, не вытрымаў»

ІІ belsat.eu

Hавiны