Кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму абяцае заробак на вёсцы ажно 2,5 тысячы рублёў


Працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў Магілёўшчыны будуць атрымліваць заробак да 2,5 тысячаў рублёў. Пра гэта заявіў кіраўнік Магілёўскай вобласці Леанід Заяц. Але, на думку чыноўніка, заробак будзе прывязаны да выручкі.

«Галоўныя базіс уздыму заробкаў – гэта вынікі працы, рост выручкі. Менавіта ад росту выручкі будзе залежаць памер заробку. Гэта павінна стаць нейкім прынцыпам у працы», – растлумачыў Леанід Заяц у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».

Hавiны
У год прэзідэнцкіх выбараў мінімальны заробак вырасце на 45 рублёў
2019.08.30 13:31

Чыноўнікі спадзяюцца, што ўжо ў 4-м квартале 2019 года могуць зрабіць першыя высновы аб выніках эксперыменту па ўздыме заробкаў, калі працаўнік будзе шанаваць сваё месца.

Гэта не першыя абяцанні павысіць заробкі ў краіне. Перад выбарамі ў тым ліку і кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка шчодра абяцае павысіць жыццёвы ўзровень насельніцтва. Але нягледзячы на абяцанні заробкі ў сельскай гаспадарцы застаюцца самымі нізкімі ў краіне.

Аб’ектыў
Лукашэнка загадаў даць беларусам «цярпімы» заробак
2019.07.29 22:13

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў