Кіраўнік КНДР выказаў гатовасць да прымірэння з Захадам


Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын выказаў гатовасць дапусціць міжнародных інспектараў на галоўны ядравы комплекс КНДР у Ёнбене для праверкі працэдуры яго зачынення.

Пра гэта паведамляе агенцтва Yonhap са спасылкай на дыпламатычную крыніцу, па словах якога лідар КНДР перадаў такое пасланне прэзідэнту ЗША Дональду Трампу праз прэзідэнта Паўднёвай Карэі Мун Чэ Іна падчас сустрэчы ў верасні.

«Паводле маіх звестак, старшыня рады Кім Чэн Ын заявіў прэзідэнту Мун Чэ Іну падчас іх сустрэчы ў верасні, што, калі ЗША распачнуць адпаведныя меры, ён не толькі будзе гатовы закрыць ядравы комплекс у Ёнбене, але і дапусціць праверку», – адзначае крыніца.

Hавiны
КНДР ліквідуе сваю галоўную выпрабавальную ракетную базу. Фотафакт
2018.07.25 17:32

СК, belsat.eu

Стужка навінаў