Кім Чэн Ын запрасіў Трампа ў Пхеньян


Старшыня Дзяржаўнай рады КНДР Кім Чэн Ын запрасіў прэзідэнта ЗША Доналда Трампа наведаць сталіцу Паўночнай Карэі – Пхеньян. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе паўднёвакарэйская газета «JoongAng Ilbo».

Hавiны
Адмянілі ланч і раз’ехаліся: Трамп і Кім Чэн Ын не дамовіліся
2019.02.28 10:58

Як адзначаецца, запрашэнне амерыканскаму прэзідэнту перадалі яшчэ ў жніўні, калі Трамп распавёў пра «вельмі добрае пасланне» ад кіраўніка КНДР.

«JoongAng Ilbo» адзначае, што ў пасланні Кім Чэн Ын таксама прапанаваў Трампу правесці трэці раўнд перамоваў на вышэйшым узроўні. Але незразумела, ці адказаў прэзідэнт ЗША на гэты ліст.

Між тым у лютым сустрэча лідараў ЗША і КНДР скончылася раней запланаванага часу. Бакі адмянілі цырымонію падпісання сумеснага пагаднення і ланч. Саміт завяршыўся без якіх-кольвек дамоўленасцяў.

Hавiны
КНДР аднаўляе ракетны палігон, які закрылі пасля сустрэчы Кім Чэн Ына і Трампа
2019.03.06 09:00

Паводле СМІ, саміт лідараў КНДР і ЗША скончыўся датэрмінова праз тое, што Кім Чэн Ын адмовіўся закрыць сакрэтнае прадпрыемства абагачэння ўрану.

Пазней стала вядома, што Паўночная Карэя «распламбавала» ракетны палігон «Sahoe», які не працаваў са жніўня 2018 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў