Кім Чэн Ын на белым кані. У Віцебску адкрылі выставу марак з КНДР. Фотарэпартаж


Маркі Паўночнай Карэі, выпушчаныя цягам апошніх 50 гадоў, выставілі ў Віцебску ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання.

Фота: Belsat.eu

У Віцебску 15 студзеня ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання адкрылі выставу «Паштовыя маркі Краіны чучхэ». Маркі, выпушчаныя цягам 50 гадоў, прэзентавалі прадстаўнікі амбасады КНДР.

Эканамічны гандлёвы прадстаўнік КНДР у Беларусі Лі Хо Джун і другі сакратар Амбасады КНДР у Рэспубліцы Беларусь Чжон Сэ Нал.
Фота: Belsat.eu

Акрамя ўласна марак, паказалі наведнікам і проста фотаздымкі. Напрыклад, экспазіцыю адкрывае фота Кім Чэн Ына на белым кані.

Фота: Belsat.eu

Выстава будзе працаваць да 27 студзеня.

Крысціна Авакумава Belsat.eu

Стужка навінаў