Кіеў не выключае датэрміновай адмены ваеннага становішча


Уладзімір Гройсман прэм’ер-міністр Украіны лічыць, што ваеннае становішча ў краіне можа быць датэрмінова спынена пры ўмове, што сітуацыя пачне нармалізавацца.

«Калі мы не будзем адчуваць ніякіх пагроз, то працягу ваеннага становішча не будзе. Таксама, калі сітуацыя нармалізуецца, то, магчыма, будзем разглядаць і датэрміновае спыненне ваеннага становішча », – сказаў Уладзімір Гройсман, прэмʼер-міністр Украіны.

Ваеннае становішча ва Украіне было ўведзена пасля гучнага інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы. 25 лістапада расейскія памежнікі затрымалі тры ўкраінскія ваенных караблі. У ФСБ лічаць, што ўкраінскія кацеры і буксір увайшлі ў тэрытарыяльныя воды Расеі без дазволу, ігнаравалі патрабаванні спыніцца і здзяйснялі небяспечныя манеўры.

У выніку Крымскія суды прынялі рашэнне аб арышце ўкраінскіх маракоў паводле абвінавачвання ў незаконным перасячэнні мяжы, пасля чаго вайскоўцаў накіравалі ў Маскву.

У сувязі з гэтым прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка да 26 снежня ўвёў ваеннае становішча ў дзесяці абласцях краіны, а таксама перавёў ваенна-прамысловы комплекс на ўзмоцнены рэжым працы.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў