КДК распавёў, у чым вінавацяць Сяргея Сацука


Праз шэсць дзён пасля арышту галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука Камітэт дзяржаўнага кантролю ўпершыню пракаментаваў абставіны крымінальнай справы супраць журналіста.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе на сайце КДК, Дэпартаментам фінансавых расследаванняў 25 сакавіка за атрыманне хабару ў буйным памеры затрыманы дырэктар ТАА «Інтэр-Сміт» Сяргей Сацук.

Паводле следства, Сацук, зʼяўляючыся галоўным рэдактарам і ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу «Ежедневник», узяў $ 5000 за падрыхтоўку і размяшчэння артыкулаў, якія маюць кампраметуючыя звесткі ў дачыненні кампаніі «Анімед». За гэта ДФР КДК распачаў крымінальную справу паводле ч.2 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэксу.

Матэрыялы справы будуць накіраваныя ў Следчы камітэт, адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Hавiны
Карупцыянеры, «інсайды», пагрозы. Усё, што вядома пра справу Сяргея Сацука
2020.03.26 16:27
  • Журналіста-расследавальніка, галоўнага рэдактара ej.by Сяргея Сацука 25 сакавіка затрымаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. Сацука падазраюць у атрыманні хабару. Паводле ч. 2 арт. 430 КК яму можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
  • Раней Сацук заяўляў, што яму пагражаюць праз ягоныя антыкарупцыйныя расследаванні. Журналісты «Ежедневника» назвалі арышт Сацука «фрагментам барацьбы карупцыянераў з чалавекам, які адважыўся паквапіцца на іхную выбудаваную сістэму». Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўлады неадкладна вызваліць Сацука і спыніць ягоны крымінальны пераслед.
Hавiны
Праз арышт Сяргея Сацука выданне «Ежедневник» мяняе фармат працы
2020.03.29 12:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў