КДБ абвяргае інфармацыю пра затрыманне экс-кіраўніка МУС Шуневіча


У Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі абверглі інфармацыю пра затрыманне былога кіраўніка МУС Беларусі Ігара Шуневіча, піша interfax.

«Мы не пацвярджаем гэтыя паведамленні (аб затрыманні Шуневіча). Ігар Шуневіч не з’яўляецца ўдзельнікам працэсу паводле якой-небудзь крымінальнай справе, што знаходзіцца ў вытворчасці следчага ўпраўлення КДБ. Адпаведна, да яго ніякіх мераў стрымання не можа быць ужыта», – заявіў афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш.

Напярэдані некаторыя медыі паведамілі пра затрыманне Шуневіча супрацоўнікамі КДБ. Паводле неафіцыйных звестак, яго маглі затрымаць па «цукровай справе» у якасці падазраванага або сведкі карупцыйных схемаў. Але гэтыя інфармацыя не пацвердзілася.

У кастрычніку летась Ігар Шуневіч быў вызвалены ад пасады міністра ўнутраных справаў Беларусі. Ён узначальваў ведамства сем гадоў.

Аб’ектыў
Ігар Шуневіч у «цукровай справе». Экс-міністр схаваўся ці яго схавалі?
2020.02.09 20:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў