Казахстан і Беларусь узгаднілі пагадненне аб пастаўках нафты


Дамова дасягнутая, але падпісання пакуль не будзе. Беларусь і Казахстан дасягнулі пагаднення ў справе паставак нафты і нафтапрадуктаў. Афіцыйны Менск абяцае не рээкспартаваць казахстанскую нафту. Пра гэта паведамляе сайт vlast.kz.

«Так, мы ўзгаднілі асноўныя моманты пагаднення аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. Узгаднілі пагадненне, у асноўным тэкст. Можна сказаць, што 100 % узгаднілі », – паведаміў міністр энергетыкі Казахстана Канат Базумбаеў.

Hавiны
Беларусь і Казахстан іначай бачаць праблемы ў справе паставак нафты
2019.10.23 22:08

Беларускія чыноўнікі раней распавядалі, што дамова будзе падпісаная падчас візіту ў Казахстан кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Але ў Нур-Султане адзначаюць, што для таго, каб дамова была падпісаная, яшчэ неабходныя правядзенні ўнутрыдзяржаўных працэдураў. У пагадненні няма звестак пра ўмовы і пра аб’ёмы паставак нафты.

«Мы дамо нашым беларускім партнёрам магчымасць правядзення перамоваў з нашымі нафтаздабыўнымі кампаніямі. Перш за ўсё, гэта нашы нафтаздабыўныя кампаніі на Тэнгізам, Карачаганаке і Кашагане », – сказаў Базумбаеў.

Галоўнай перашкодай для Казахстана зʼяўлялася перасцярога, што Беларусь будзе рээкспартаваць казахстанскую нафту і нафтапрадукты, як гэта рабілася з расейскай нафтай. Але афіцыйнаму Менску ўдалося пераканаць сваіх калегаў, што яны не пойдуць на такі крок.

СК belsat.eu

Стужка навінаў