Казахаў на выбары клічуць нават яйкі


Яйкі з заклікам да выбараў.
Фота: zakon.kz

У Казахстане выпусцілі яйкі з заклікам прыйсці на прэзідэнцкія выбары, што адбудуцца 9 чэрвеня. Адпаведная прадукцыя была прэзентаваная падчас сельскагаспадарчай выставы ў парламенце краіны.

На яйках ад кампаніі «Алекри» было напісана па-расейску ды па-казахску: «Усе на выбары 9 чэрвеня», «Наперад Казахстан» і «Выбіраем прэзідэнта», паведамляе zakon.kz.

ВІДЭА
Пратэсты ў Казахстане: дэманстранты заклікаюць да байкоту выбараў
2019.05.01 14:12

На 9 чэрвеня ў Казахстане прызначаныя датэрміновыя выбары – гэта першая выбарчая кампанія пасля адстаўкі Нурсултана Назарбаева. Кандыдатам ад улады на іх часовы прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў.

Казахстанская апазіцыя заклікае да байкоту выбараў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў