Каштоўнасць аднаго жыцця

«Ахвяру 3 ліпеня» пахавалі. Сталічныя ўлады і Міністэрства абароны аказалі дапамогу. Ідзе следства. Але чагосьці не хапае.

Чалавечнасці. Слоў спагады ад чалавека, па чыёй задумцы праводзяцца і пішуцца сцэнары ўсіх святкаванняў Дня Рэспублікі. Ці, па меншай меры, ягонага прадстаўніка.

Hавiны
Пацярпелым ад крывавага салюту ўлады выплацяць кампенсацыі
2019.07.06 13:48

Усе разумеюць, што асабіста Аляксандр Лукашэнка не вінаваты ў тым, што той злашчасны феерверк разарвала. У тым, што асколак даляцеў туды, дзе стаяла Наталля Мікалаеўна, і забіў яе – менавіта яе. Але ўсе абставіны склаліся так, што здаецца: не будзь святочнага салюту – і жанчына засталася б жывая.

На пахаванні кіраўнік раённай адміністрацыі Сяргей Шкруднеў аб нечым гаварыў з дачкой загінулай. Можа быць, ён выказаў словы спачування і асабіста ад прэзідэнта. Будзем спадзявацца. Хоць – дзе прэзідэнт і дзе той старшыня райвыканкаму… «Дыстанцыя вялізнага памеру», – як сказаў бы персанаж класічнай п’есы.

Hавiны
«Лукашэнка мусіў выступіць хаця б са спачуваннямі»
2019.07.05 18:52

Мяне не раздражняе, што Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне жыхарам Іркуцкай вобласці, чые блізкія пацярпелі ад паводкі. Але пытанне застаецца: а чаму цяпер ён прамаўчаў? І нават вечна ўпаўнаважаная перадаваць спагады і прабачэнні кіраўніка дзяржавы Наталля Качанава не сказала на гэты раз ні слова.

Hавiны
Лукашэнка выказаў спачуванні. Але не сваякам ахвяры салюту, а Пуціну
2019.07.05 14:16

Можа быць, справа ў колькасці ахвяр?

Загінуў усяго адзін чалавек. Не, я не заклікаю радавацца, што загінуў усяго адзін чалавек. Але гэта – жыццё, якое не вернеш. Загінуў, прабачце, не без ўскоснага ўдзелу ў гэтай справе дзяржавы. Скажыце: мы разбіраемся, але кіраўнік дзяржавы смуткуе. Не гавораць. Каштоўнасць аднаго жыцця не здаецца дастатковай, каб вусны змаглі вымавіць гэтае слова: «Смуткуем».

Але ўвесь народ складаецца з асобных, унікальных, адзіных у сваім родзе жыццяў. І словы з старога фільма «На яе месцы павінен быць я» ў дадзеным выпадку зусім не абавязкова павінны суправаджацца фразай: «Нап’ешся – будзеш». Мог быць кожны сапраўды, бо кожны мог апынуцца на яе месцы. Праляці той асколак шасцю крокамі лявей ці правей – ахвярай стаў бы іншы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які прыйшоў палюбавацца салютам у дзень галоўнага дзяржаўнага свята. У дзень, прыдуманы ў гэтай якасці прэзідэнтам.

Hавiны
«Калі міністры навучацца выбачацца?» Як сацсеткі адрэагавалі на крывавы салют у Менску
2019.07.04 14:23

Не, паўтаруся: асабістай віны ў тым, што здарылася няма. Але слоў спагады не хапае.

Не Наталлі Мікалаеўне Максімчук не хапае. Кожнаму чалавеку, які яшчэ памятае, чым скончыўся той салют. Таму што вельмі хутка – забудуць. І той, хто сёння маўчыць, ўздыхне з палёгкай. Бо адзін жа чалавек – глупства. Гэта нават не статыстычная хібнасць. Тая адчуваецца на 4% насельніцтва. А ў дадзеным выпадку ці варта марнаваць словы найвышэйшай спагады?

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў