Карыстальнікі інтэрнэту скардзяцца на праблемы з доступам да сайту «Нашай Нівы»

Сайт NN.by не адкрываецца ў часткі карыстальнікаў як мінімум з 7:00. У рэдакцыі кажуць, што спрабуюць вырашыць праблему.

«На дадзены момант сайт nn.by не адкрываецца. Працягваем разбірацца, што здарылася, і вырашаць праблему, каб як мага хутчэй вярнуцца», – паведамілі ў тэлеграм-канале выдання а 7-й раніцы.

Між гэтым, у некаторых карыстальнікаў мабільная версія сайту працуе, у тым ліку ў тых, хто карыстаецца МТС.

Прычыны збою ў працы сайту пакуль не вядомыя.

II belsat.eu

Hавiны