Карціну Малевіча прадалі за рэкордныя $ 86 млн


15 траўня на ауцыёне «Christie’s» у Нью-Ёрку «Супрэматычную кампазіцыю» Малевіча прадалі за $ 85 812 500.

«Супрэматычная кампазіцыя». 1916 г. Палатно, алей. 71 см × 88.5 см

Карціна была напісаная ў 1916 годзе. У 1919–1920 гадах выстаўлялася ў Маскве. У 1927 годзе Малевіч выстаўляў карціну ў Варшаве, а пасля ў Берліне, дзе яна засталася пасля адʼезду Казіміра ў СССР у чэрвені 1927.

Пазней карціну перадалі нямецкаму архітэктару Гуга Херынгу, які прадаў яе музею Стэдэлік у Амстэрдаме, дзе яна захоўвалася каля 50 гадоў пакуль не трапіла ў Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

У 2002 годзе дагэтуль нікому не вядомыя спадчыннікі мастака пачалі патрабаваць вярнуць ім палатно свайго стрыечнага дзядулі. Ім гэта ўдалося. А ў чэрвені 2004 года «Супрэматычную кампазіцыю» ізноў выставілі на продаж. Лонданскі аўкцыённы дом «Bonhams» прадаў карціну за $ 1 343 170 долараў.

У лістападзе 2008 года на аўкцыёне «Sothebyʼs» у Нью-Ёрку карціну прадалі невядомаму пакупніку за $ 60 002 500.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў