Картэж Дуды зачапіў 10-гадовага хлопца. Прэзідэнт Польшчы наведаў дзіця пасля інцыдэнту


Інцыдэнт з удзелам картэжу польскага прэзідэнта адбыўся ўвечары 4 кастрычніка пры ўезде ў Асвенцім. На адным са скрыжаванняў кіроўцы аўтаў заўважылі хлапчука, які пераходзіў дарогу і знізілі хуткасць. А калі рух быў адноўлены, у паліцыэйская машына зачапіла школьніка на самакаце, які заехаў на пешаходын пераход.

Паводле сайту прэзідэнта Польшчы, пасля сутыкнення дзесяцігадовы хлопчык падняўся і спрабаваў збегчы. Хлопчык не атрымаў сур’ёзных траўмаў, але быў дастаўлены ў шпіталь.

Пасля сустрэчы з жыхарамі Асвенцыму прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў пацярпелага хлопчыка ў яго ўдому і падараваў цацку.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў