Каронавірус зафіксаваны ў 141 краіне. Памерлі больш за 5,7 тыс. чалавек


Сусветная арганізацыя здароўя на сваім сайце прыводзіць абноўленыя звесткі адносна заражэння каронавірусам COVID-2019 у свеце.

Станам на 15 сакавіка, каронавірус быў выяўлены ў 141 краіне.

Hавiны
Польшча закрывае межы. А таксама крамы, басейны і начныя клубы. Даведнік для беларусаў
2020.03.14 18:00

Агулам пацверджана 152 428 выпадкаў заражэння (новых – больш за 9 тыс). За ўвесь час назірання ад каронавіруснай інфекцыі памерлі 5 720 чалавекі.

Эпіцэнтрам пандэміі па-за межамі Кітаю (81 048 заражаных) застаецца Італія, колькасць хворых там перавысіла 21 тыс. чалавек. У Іране захварэлі 12 729 чалавек, у Паўднёвай Карэі 8 086, у Іспаніі 5 753, у Францы 4 469, у Нямеччыне 3 795, у ЗША 1 678.

Hавiны
Колькасць інфікаваных каронавірусам у Беларусі можа вырасці да 32
2020.03.14 14:16

МГ belsat.eu

Стужка навінаў