У свеце працягвае расці колькасць ахвяраў каронавіруса.
Як паведамляе Нацыянальная камісія здароўя Кітаю, толькі за 8 сакавіка ў кантынентальным Кітаі было пацверджана 40 новых выпадкаў заражэння, 60 выпадкаў падазрэння на інфекцыю і 22 смерці ад каронавіруса. Пры гэтым 1535 выпісалі са шпіталяў пасля лекавання.
Агулам за ўвесь час у кантынентальным Кітаі было пацверджана 80 735 выпадкаў заражэння. У 3119 выпадках людзі памерлі, а 58 600 чалавек выпісалі са шпіталяў. Пад медычным наглядам знаходзяцца 20 146 пацыентаў.
Яшчэ 169 выпадкаў заражэння пацверджаныя ў Макаў, Гон-Конгу і Тайвані. Там памерлі 4 чалавекі.
Паводле звестак Сусветнай арганізацыі здароўя, за межамі Кітаі лідарамі паводле колькасці заражаных з’яўляюцца Рэспубліка Карэя (7134 выпадкі), Італія (5883) і Іран (5823).
Агулам у свеце заражэнне пацверджанае ў 24 727 чалавек. З іх памерлі 484, найбольш у Італіі – 234.
Без уліку Кітаю, інфікаваныя выяўленыя ў 101 краіне і тэрыторыі.
МГ belsat.eu