Каронавірус? У Магілёве шпіталізавалі двух чалавек з тэмпературай

Шпіталізацыя хворых у Магілёве. Фота: NEXTA

Двое беларусаў былі шпіталізаваныя ў Магілёве, бо ў іх западозрылі заражэнне кітайскім каронавірусам 2019-nCoV.

Пра выяўленне хворых паведамляе тэлеграм-канал NEXTA. Паводле яго, хворых выявілі ў магілёўскай гарадской паліклініцы № 4.

Фармацэўт аптэкі ў Менску: Медычныя маскі скончыліся, іх раскупілі студэнты

Факт шпіталізацыі двух чалавек з падазрэннем на каронавірус карэспандэнту belsat.eu пацвердзіў галоўны лекар паліклінікі.

«Прыехалі два чалавекі з Кітаю [беларусы. – Belsat.eu]. З тэмпературай. І ў нас узнікла падазрэнне, што ў іх можа быць каронавірус, таму мы спрацавалі паводле плану супрацьэпідэмічных дзеянняў і «хуткая» іх забрала ў інфекцыйную больніцу. Што там, будзе вядома заўтра раніцай, я думаю», – адзначыў суразмоўца.

Каронавірус у беларускага кіроўцы, што вярнуўся з Кітаю, не пацвердзіўся

Як паведамляе mspring.online, пасля інцыдэнту будынак паліклінікі быў на некаторы час зачынены з прычыны санітарнага апрацавання.

Успышка пнеўманіі, узбуджальнікам якой стаў невядомы раней тып каронавірусу, была зафіксавана ў кітайскім горадзе Ўу-Хань 31 снежня. Медыкі папярэджваюць, што сімптомы хваробы нагадваюць сімптомы грыпу: насмарк, кашаль, боль у грудной клетцы, кан’юнктывіт, падвышаная тэмпература, галаўны боль, слабасць і нават дыярэя.

Ад каронавірусу ўжо памерла 132 асобы, заразіліся – 5 974. Раней паведамлялася, што ў Беларусі некалькі асобаў шпіталізавалі з падазрэннем на «кітайскі» вірус, але дыягназ не пацвердзіўся.

З Кітаю праз каронавірус эвакуююць замежнікаў. Інфекцыя забрала жыцці 132 асобаў

МГ belsat.eu

Hавiны