Капалі магілы і кралі агароджы: жыхарам Полаччыны далі 2 гады за разграбленне могілак


23 студзеня суд Полацкага раёну і Полацку вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да двух працаўнікоў службы рытуальных паслугаў, якія здавалі на металалом агароджы з могілак.

Затрыманыя летась у кастрычніку 54-гадовы жыхар Полацку і 51-гадовы жыхар Наваполацку капалі магілы, а ў вольны ад гэтага занятку час кралі агароджы, разбіралі іх на часткі і здавалі на металалом. Да затрымання яны паспелі скрасці тры агароджы на суму больш за Br 8000.

Падчас судовага паседжання абодва мужчыны прызналі сваю віну і вярнулі пацярпелым грошы за скрадзеныя агароджы.

Суд прызнаў абвінавачаных вінаватымі ў крадзяжы ўчыненым групай асобаў у буйным памеры. Суд пастанавіў пакараць абодвух мужчын двума гадамі пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці з адтэрміноўкаю на 3 гады.

Акрамя таго ў іх канфіскавалі аўтамабіль, які выкарыстоўваўся для здзяйснення крадзяжоў. Таксама мужчыны павінны будуць адпрацаваць па 120 гадзін на грамадскіх работах.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

ЮВ, belsat.eu, паводле news.vitebsk.cc

Стужка навінаў