Канцэрт «Ляпіс 98» у Мазыры перанесены. Чакаць гурт на Дзень Волі?

Абноўлена

Міхалок захварэў

На афіцыйных акаунтах гурта ў сацсетках паведамляецца пра перанос канцэрта, які стаў перашкодаю для выступу на Дне Волі 25 сакавіка.

Канцэрты таксама перанесеныя ў Рэчыцы і Гомлі.

Раней стала вядома, што гурт адмаўляецца ад прапановы выступіць на Дне Волі, бо мае ў гэты дзень запланаваны канцэрт у Мазыры. Арганізатары Свята Незалежнасці прапаноўвалі арганізаваць верталёт, каб музыкі паспелі выступіць ў двух гарадах. Прадстаўнікі гурта адмовіліся.

Атрымаць афіцыйны каментар у прадусара гурта Антона Азізбекяна пакуль што не атрымалася.

Учора была апублікаваная фінальная праграма Дня Волі, Brutto там няма, але арганізатары кажуць, што адзін з хэдлайнераў будзе абвешчаны ў дзень свята 25 сакавіка.

Нагадаем, што святочны канцэрт адбудзецца 25 сакавіка ў Менску а 12-00 каля Опернага тэатру.

25 сакавіка а 12:00 стартуе адмыслова падрыхтаваны эфір, прысвечаны святкаванню 100-годдзя ўтварэння БНР і Дню Волі. Назірайце онлайн за святам незалежнасці: мы падрыхтуем уключэнні з Менску ды іншых гарадоў Беларусі, з акцыяў, святкавання і канцэртаў!

Hавiны