Канстытуцыйны суд Малдовы адклікаў свае пастановы, якія прывялі да палітычнага крызісу


Канстытуцыйны суд Малдовы падчас паседжання, якое доўжылася ўсяго толькі пяць хвілінаў, адмяніў свае пастановы пра нелегітымныя захады парламенту, што ў выніку прывяло да вострага палітычнага крызісу ў Малдове. Пра гэта паведамляе выданне «Ziarul de Gardă».

З мэтай урэгуляваць сітуацыю прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон звярнуўся да суддзяў з патрабаваннем перагледзець свае пастановы. У адваротным выпадку кіраўнік краіны паабяцаў супольна з парламентарыямі і ўрадам прызначыць новых суддзяў.

Hавiны
Прэзідэнта Малдовы адхілілі ад пасады, у краіне прызначаныя датэрміновыя выбары
2019.06.09 13:34

Раней суд у Кішынэве прызнаў неканстытуцыйным абранне кіраўніцтва малдаўскага парламенту і галасаванне за новы ўрад. Адначасова з гэтым прынялі і пастанову пра часовае адхіленне прэзідэнта Дадона ад выканання абавязкаў. У выніку разгарэўся палітычны крызіс і ў краіне ўтварылася фактычнае двоеўладдзе. Дэмакратычная партыя Малдовы сышла ў апазіцыю.

Hавiны
Прэзідэнт Малдовы па дарозе ў Расею спыніўся ў Менску, Лукашэнка папрасіў яго перадаць прывітанне Пуціну
2019.04.10 19:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў