Кангрэс ЗША 31 кастрычніка на агульным галасаванні прыняў рэзалюцыю пра пачатак працэдуры афіцыйнага імпічменту прэзідэнта Доналда Трампа.
За рэзалюцыю прагаласавалі 232 чальцы кантраляванай дэмакратамі ніжняй палаты, супраць – 196. Чатыры дэпутата на галасаванні адсутнічалі.
«Гэта найвялікшае паляванне на ведзьмаў у гісторыі ЗША», – заявіў сам Доналд Трамп у «Тўітэры».
The Greatest Witch Hunt In American History!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) October 31, 2019
У сваю чаргу менеджар кампаніі Трампа па падрыхтоўцы да выбараў 2020 года Брэд Паскаль назваў галасаванне спробай адхіліць ад улады законна абранага прэзідэнта паводле палітычных матываў.
Дэмакраты вінавацяць Трампа ў тым, што ён у размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім нібыта патрабаваў пачаць расследаванне за карупцыю ў дачыненні да былога віцэ-прэзідэнта ад дэмакратаў Джо Байдэна і ягонага сына Гантэра. Трамп заявіў, што не ціснуў на ўкраінскага прэзідэнта.
МГ belsat.eu