Канец «Чарнобылю». Турысты едуць у Прыпяць, стваральнік серыялу дзякуе па-беларуску


Выйшаў фінальны, пяты эпізод міні-серыялу пра трагедыю на Чарнобыльскай АЭС ад «HBO» і «Sky». Праект, які за пяць тыдняў паспеў абагнаць у рэйтынгу «Гульню тронаў», прынёс папулярнасць не толькі яго стваральнікам.

Поспех амерыканскай кінапрадукцыі пра найгоршую ў свеце ядравую аварыю павялічыў колькасць ахвотнікаў, якія на ўласныя вочы хочуць пабачыць разбураную станцыю і закінутыя тэрыторыі, паведамляе «Reuters».

Hавiны
Серыял «Чарнобыль»: разрыў замкнёнай сістэмы
2019.05.27 19:17

Паводле турагенцтваў, што займаюцца выездамі ў адселеныя раёны, пасля выхаду серыялу колькасць зарэзерваваных паездак павялічылася на 40 %. Звычайная экскурсія на англійскай мове каштуе каля $ 100 на чалавека.

Аўтар сцэнара «Чарнобылю» Крэйг Мэйзін пасля паказу апошняй серыі «Вечная памяць» напісаў у «Twitter’ы» словы падзякі прыхільнікам і гледачам на розных мовах, у тым ліку па-беларуску.

Яшчэ пра «Чарнобыль» на Belsat.eu

ДР belsat.eu

Стужка навінаў