Кандрусевіч патрабуе ад Мінздароўя «больш адказаў»: «Я не ведаю, ці гэтая вада нясе з сабой заразу, ці не»


7 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў, што каталіцкі касцёл не можа атрымаць ад чыноўнікаў вычарпальныя адказы пра COVID-19.

Тадэвуш Кандрусевіч заявіў, што дзяржаўныя органы яго «не чуюць».

«Я не спецыяліст у гэтай справе, я не ведаю, ці гэтая вада нясе з сабой заразу, ці не. У суботу трэба будзе асвячаць пасхальную ежу – я таксама не ведаю. Я задаў пытанне Міністэрству аховы здароўя: “Што мы павінны рабіць? Чаму вы нічога не кажаце?!” Я праз вас, праз медыі, хачу сустрэчы з кімсьці адказным, канкрэтныя адказы каб былі», – сказаў Кандрусевіч.

Hавiны
Вербніца ў часе заразы: як свята адзначылі ў Горадні
2020.04.05 15:25

Таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў падзяку беларускім медыкам за іхную самаахвярную працу ў змаганні з эпідэміяй.

12 красавіка каталікі ўсяго свету будуць святкаваць Вялікдзень.

Медыкі раяць нічога не цалаваць у касцёлах і цэрквах, пазбягаць людных месцаў, а таксама просяць заставацца ўдома тады, калі гэта магчыма.

5 красавіка 2020 г. Вербная нядзеля ў ашмянскім касцёле.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў