Канапацкая паскардзілася ў Вярхоўны суд на датэрміновы роспуск парламенту

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ганна Канапацкая вырашыла абскардзіць заўчаснае заканчэнне паўнамоцтваў ніжняй палаты беларускага парламенту.

Як адзначыла палітык у Facebook, скарачэнне рашэннем ЦВК законнага тэрміну паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання “дэлегітымізуе не толькі яе новы склад, але і робіць незаконнымі маючыя адбыцца змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і іншыя заканадаўчыя акты, якія плануецца разгледзець і прыняць гэтым складам”.

Непризнание демократическими институтами (Европарламентом, ПАСЕ, ОБСЕ) результатов проведенных в Республике Беларусь…

Opublikowany przez Анна Канопацкая Poniedziałek, 16 grudnia 2019

Паводле Ганны Канапацкай, такія дзеянні ЦВК “прывядуць у будучыні да фундаментальна- негатыўных наступстваў”.

У гэтай сувязі яна накіравала ў Вярхоўны суд скаргу на неправамерныя, на яе думку, дзеянні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Таксама былая дэпутатка плануе накіраваць скаргу і ў Генеральную пракуратуру.

Канапацкая двойчы адмовілася ад прапановы Румаса працаваць ва ўрадзе

Ганна Канапацкая падкрэсліла, што не мае асаблівых ілюзіяў адносна разгляду сваіх скаргаў, але лічыць “неабходным праінфармаваць пра гэта шырокую грамадскасць і дэмакратычныя інстытуты ў нашай краіне ды за яе межамі”.

МГ belsat.eu

Hавiны