Кампаніі Гуцэрыева застаюцца адзінымі расейскімі пастаўляльнікамі нафты ў Беларусь


Расейскія кампаніі фінансавай групы «Сафмар» прадпрымальніка Міхаіла Гуцэрыева экспартуюць на беларускія НПЗ цягам сакавіка каля 400 тысяч тонаў нафты, паведамляе «Интерфакс».

Мяркуецца, што кампаніі Гуцэрыева ў сакавіку паставяць у Беларусь 300 тысячаў тон нафты трубаправодным транспартам і 100 тысячаў тон па чыгунцы.

Раней «Транснефть» паведамляла, што некалькі расейскіх кампаніяў аформілі маршрутныя даручэнні на перапампоўванне ў сакавіку па нафтаправодзе 177 тысячаў тон нафты на «Нафтан» і 31 тысячу тон сыравіны на Мазырскі НПЗ. Паводле «Транснефть», гэтыя заяўкі паступілі яшчэ ў сакавіку, але да гэтага часу яны не аформленыя.

Hавiны
«Белнафтахім» да гэтага часу не мае кантрактаў з буйнымі расейскімі кампаніямі на пастаўку нафты
2020.03.03 13:07

Напрыканцы 2019 года Беларусь не змагла заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўнікамі. Праблемай стала тое, што раней кошт нафты для Беларусі разлічваўся па формуле «рынкавы кошт + прэмія пастаўшчыкам». Аднак з улікам рэалізацыі Расеяй чарговага этапу падатковага манеўру кошт расейскай нафты для Беларусі вырас (паводле ацэнак «Белнафтахіму», цяпер цана складае каля 83% ад сусветнай). У гэтых умовах Менск палічыў старую нафтавую формулу несправядлівай і плаціць прэмію адмовіўся.

У выніку ў студзені–лютым сёлета нафту ў Беларусь пастаўлялі толькі кампаніі Міхаіла Гуцэрыева, якога звязваюць сяброўскія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошнія два месяцы айчынныя НПЗ працуюць на мінімальнай загрузцы.

  • Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы з кіраўніком Беларусі паабяцаў зняць абмежаванні доступу да нафтапроваду кампаніяў, якім будзе цікава працаваць з Беларуссю. Цяпер беларускія ўрад спадзяецца на інтарэс да супрацы з нашай краінай дробных і сярэдніх нафтавых фірмаў.
  • Дыверсіфікацыя паставак нафты – адная з самых прыярытэтных задач «Белнафтахіму» на 2020 год.
Hавiны
У Наваполацк прыбыла другая партыя танкернай нафты
2020.03.07 12:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў