Камітэт ААН прызнаў беларускі ўрад адказным за парушэнне правоў фрылансэра Жукоўскага

Камітэт ААН па правах чалавека апублікаваў вынікі разглядаў зваротаў гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага. Журналіст скардзіўся на тое, што беларускія ўлады пераследавалі яго за супрацу з «Белсатам», піша БАЖ.

Міжнародныя эксперты пасля разгляду двух скаргаў фрылансэра Жукоўскага прызналі беларускі ўрад адказным за парушэнне правоў журналіста на збор і распаўсюд інфармацыі. Камітэт ААН па правах чалавека абавязаў урад краіны прадставіць ахвяры прававую абарону, кампенсаваць шкоду. Ад Беларусі патрабуецца таксама прыняць захады з мэтай папярэджання такіх парушэнняў у будучым, дзеля гэтага неабходны перагляд заканадаўства аб СМІ і практыцы яго прымянення.

Камітэт ААН чакае, што нашая краіна цягам 180 дзён дасць справаздачу пра выкананне яго рашэнняў.

Кастусь Жукоўскі, падчас супрацы з «Белсатам» 12 разоў атрымаў штрафы за незаконны выраб інфармацыі, агулам суды прысудзілі яму штрафы у памеры 5626 еўраў. У выніку журналіст эміграваў з сям’ёй у адну з заходніх краінаў.

Кастусь Жукоўскі пасля нападу з’ехаў з Беларусі

Цяпер у камітэце ААН па правах чалавека шэраг скаргаў журналістаў-фрылансэраў на пераслед з боку ўладаў дзяржавы. Скаргі накіравалі Ларыса Шчыракова, Андрэй Толчын, Наталля Крывашэй з Гомеля, Андрэй Павук з Акцябрскага, Тамара Шчапёткіна з Бярозы, Аляксандр Буракоў з Магілёва.

«Праўды мала»: навошта беларусам расейскае тэлебачанне?

СК belsat.eu

Hавiны