Камінг-аўт года: Шуневіч прызнаўся, што пакаянне падлетка перад помнікам – ягоная ідэя


Кіраўнік МУС Беларусі распавёў журналістам, што гэта ён прыдумаў пакараць падлетка публічным пакаяннем за аплявуху гарадавому.

Адказ міністра трапіў на відэа, апублікаванае Euroradio.fm.

Дыялог на мове арыгіналу.

А зачем? – запыталася журналістка ў Шуневіча.

А затем! – аргументавана адказаў міністр.

Глядзіце відэа з 10 хв.

 

Таксама Шуневіч заявіў, што звальненне прэс-сакратара МУС не звязанае са скандалам вакол помніку гарадавому.

6 снежня Ігар Шуневіч прэзентоўваў у Палаце прадстаўнікоў законапраект «Аб змяненні законаў Рэспублікі Беларусь у пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму», які ўводзіць крымінальную адказнасць за рэабілітацыю нацызму.

Hавiны
«Сумнеўныя сэлфі», «адэкватныя паводзіны»: МУС даў каманду «ату яго», каб абараніць гарадавога
2018.12.06 10:29

29 лістапада камісія ў справах няпоўнагадовых Адміністрацыі Завадскога раёну Менску разглядала справу «аб збіцці» помніка гарадавому. 16-гадовага падлетка, які даў аплявуху царскаму паліцэйскаму, вырашылі не караць, бо камісія не знайшла ў ягоных дзеяннях «складу правапарушэння».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў