Каля Валожына помпавая станцыя скінула ў раку хімікаты: нормы перавышаныя ў разы

У Валожынскім раёне здарылася экалагічная катастрофа. З прычыны аварыі на помпавай станцыі ў раку Валожынку патрапілі хімічныя і арганічныя адходы, ад чаго яна пабялела, а прыбярэжная трава пакрылася жоўтай плёнкай. Таксама з’явіўся непрыемны пах.

«Пагалоўшчыны няма». На возеры каля Нясвіжскага палацу здарыўся замор рыбы

Адходы трапілі ў мясцовую раку без ачысткі праз аварыйны скід. Пад пагрозай забруджвання апынулася таксама рака Іслач, якая ў сваю чаргу ўпадае ў Нёман, паведамляе АНТ.

Пробы з розных участкаў Валожынкі паказалі, што гранічна дапушчальныя нормы забруджвальных рэчываў перавышаныя ў некалькі разоў.

За шкоду, нанесеную прыродзе аварыйным скідам у раку, Валожынскае камунальнае прадпрыемства заплаціць 33 тыс. рублёў штрафу.

Расліна-забойца атакуе Беларусь

Узровень забруджвання ракі афіцыйна пакуль не названы. Магчыма, ён стане вядомы пасля паўторнага даследавання.

МГ belsat.eu

Hавiны