Каля Эйфелевай вежы затрыманы чалавек з нажом


Каля ўваходу на Эйфелеву вежу затрымалі мужчыну з нажом. Як паведамляе французскі тэлеканал BFM, мужчына спрабаваў сілай мінуць ахоўнікаў на адным з пунктаў надгляду.

Інцыдэнт адбыўся каля 11:30 вечара ў суботу, 5 жніўня. Пра затрыманне паведаміла кампанія SETE, што абслугоўвае вежу. У заяве гаворыцца, што мужчына быў «хутка і прафесійна абясшкоджаны».

Пасля затрымання на месца прыбылі паліцыянты, якія агледзелі месца здарэння і папрасілі наведнікаў пакінуць Эйфелеву вежу.

Пра пацярпелых падчас інцыдэнту не паведамляецца. Матывы ўзброенага мужчыны невядомыя.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў