Каля Брагіна з’явіцца «чарнаморскі» порт

У Брагінскім раёне каля мяжы з Украінаю пабудуюць порт з перспектыўным выхадам да Чорнага мора. Пра гэта паведамляе «Беларусь 1».

Украіна хоча разам з Беларуссю злучыць два моры

Адпаведную інвестыцыйную дамову з турэцкім бізнесоўцам падпісалі ў верасні. На будаўніцтва порту, які мусіць з’явіцца да 2025 году, плануецца выдаткаваць 64 млн долараў.

Пад будаўніцтва порту, інфраструктуры, у тым ліку міжнароднага лагістычнага цэнтру, вылучылі каля 360 гектараў зямлі каля вёсак Ніжнія і Верхнія Жары.

Таксама ў Ніжніх Жарах побач з портам вылучаюць 120 гектараў зямлі пад распрацоўку сонечнай энергіі. Памер праекту – 60 млн долараў.

Брагін: новае жыццё сярод радыяцыі. «Белсат едзе»

Гэтыя праекты мусяць даць новы паварот у развіцці рэгіёну, які моцна пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС.

МГ belsat.eu

Hавiны