Каля амбасады Беларусі ў Вашынгтоне пратэставалі супраць інтэграцыі


Пратэст у Вашынгтоне.
Фота: svaboda.org

Каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне 27 снежня прайшоў пікет пад лозунгам «Не саюзу з Расеяй!». Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Арганізатарам акцыі было «Беларуска-амерыканскае задзіночанне» (БАЗА). Як адзначыў дырэктар па палітыцы і сувязях з грамадскасцю арганізацыі Валерый Кавалеўскі, пратэст быў накіраваны перадусім супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі па паглыбленні інтэграцыі з Расеяй.

ВІДЭА
«Навагодняе бязмежжа». У Менску пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй. ВІДЭА І ФОТА
2019.12.26 22:05

«Пастка, у якой апынулася Беларусь, з’яўляецца вынікам рашэнняў менавіта прэзідэнта Беларусі, які за 25 гадоў кіравання зрабіў нашу краіну цалкам залежнай ад Крамля і падпісаў пагадненне, якое з’яўляецца дарожнай мапай па ўваходжанні Беларусі ў склад Расеі», – заявіў ён.

Раней пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі адбыліся ў Нью-Ёрку, Маямі, Лос-Анжэлесу і Філадэльфіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў