Генеральны дырэктар ХК «Дынама-Менск» і трэнер хакейнай каманды прэзідэнта Дзмітрый Баскаў пракаментаваў выказванні некаторых беларускія спартоўцаў, якія выступілі з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі. Адкрыты ліст Баскава апублікаваў «Прэсбол».
Баскаў падкрэслівае, што беларускія ўлады заўсёды падтрымлівалі спартоўцаў.
«У няпросты перыяд, калі дзяржава падвяргаецца крытыцы адусюль і з любой нагоды, мне асабліва крыўдна чытаць каментары спартоўцаў, для якіх дзяржава зрабіла сапраўды шмат што. Магчыма, справядлівыя тэзісы пра тое, што дзяржава павінна больш падтрымаць лекараў ці настаўнікаў, але ўмовы для спартоўцаў у нашай краіне заўсёды былі годнымі. Наўрад ці ў сённяшняй Беларусі з гэтым хтосьці паспрачаецца. І ў часы, калі настаўнікі і лекары, не зʼяўляючыся прадстаўнікамі самых высокааплатных прафесіяў, працуюць на месцах, не адцягваючыся на балбатню ў сацсетках, некаторыя прадстаўнікі спартовай эліты дазваляюць сабе крытычныя выказванні на адрас дзяржавы, якая іх выхавала і дазволіла заставацца ў спорце, ні ў чым не маючы патрэбы», – кажа трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі.
Баскаў сцвярджае, «што гэтыя подлыя рэплікі гучаць у асноўным ад тых, чые перамогі даўно прайшлі» і хто «не мае права разлічваць на падтрымку таго, пра каго крытычна выказваецца, але ж гэта не адмяняе элементарнай падзякі». «Калі б не дзяржаўная падтрымка – амаль ніхто з беларускіх спартоўцаў не пабудаваў бы прафесійнай карʼеры», – піша ён.
«Давайце будзем сумленныя перад сабой: калі б не прэзідэнт і ўмовы, якія створаны, наўрад ці мы мелі столькі спартыўных школаў, стадыёнаў, лядовых арэн па ўсёй краіне, а як вынік – беларускі сцяг на столькіх сусветных пʼедэсталах», – сцвярджае гендырэктар «Дынама-Менск».
Баскаў адзначае, што яму сорамна за некаторых спартоўцаў.
«Шмат хто з тых, хто сёння набраўся нахабства паліваць брудам дзяржава, былі падтрыманы ім жа ў не самыя паспяховыя для сябе перыяды карʼеры. Дзяржава ў іх верыла і падстаўлялі плячо. А сёння, калі самы час адказаць узаемнасцю, хтосьці дазваляе сабе нізкія, подлыя каментары. Гэта ні што іншае, як подласць«, – адзначае ён.
Нагадаем, 41-гадовы Дзмітрый Баскаў спачатку быў брамнікам хакейнай каманды прэзідэнта, а потым і трэнерам. Ён лічыцца асобай набліжанай да сям’і Лукашэнкі і на публіцы заўсёды дэманстраваў асабістую адданасць кіраўніку дзяржавы. За апошнія некалькі гадоў Баскаў зрабіў бліскучую кар’еру спартовага функцыянера. Ён стаў генеральным дырэктарам ХК «Дынама-Менск», намеснікам старшыні Федэрацыі хакею Беларусі і сябрам выканкаму Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Акрамя таго, Баскаў прыйшоў у камерцыйную сферы – летась ён атрымаў месца ў савеце дырэктараў БСБ-банку, а ў траўні 2020 года стаў саўладальнікамі скандальна вядомага заводу АКБ.
ІІ belsat.eu