Каласальныя чэргі на польска-украінскай мяжы. З 28 сакавіка пачнецца татальная ізаляцыя


28 сакавіка Украіна ў межах барацьбы з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі спыняе ўсе авіяпералёты і міжнароднае чыгуначнае спалучэнне.

Велізарныя чэргі выстраіліся на польска-украінскай мяжы.



З 28 сакавіка Украіна блакуе дзяржаўную мяжу. Грамадзяне Украіны змогуць трапіць у краіну пешшу або на ўласным аўто.

Раней кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі паведамляў, што мяжу заблакуюць 27 сакавіка.

Украінскі ўрад увёў каранцін да 24 красавіка. У краіне зафіксавалі 145 выпадкаў заражэння каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў