Качанава - сталічным уладам пра Дэкрэт №3: «Вы павінны адсачыць кожнага чалавека»


Пра гэта заявіла сёння на нарадзе ў Менгарвыканкаме кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, перадае БелТА

«Пастаўлена задача да 1 кастрычніка прыняць абноўлены дэкрэт №3. Акцэнт пераносіцца на мясцовыя органы ўлады. Вы павінны адсачыць кожнага чалавека, скласці вывераныя спісы – прапануйце людзям працу, дапамагайце ім з працаўладкаваннем», – сказала Наталля Качанава.

Перад Менскам пастаўленая задача дасягнуць у снежні ўзроўню сярэдняга заробку 1385 рублёў.

«Трэба не толькі выйсці ў снежні на гэты параметр, але і ўтрымаць яго», – падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Наталля Качанава таксама звярнула ўвагу на неабходнасць дашліфаваць парадак у Менску.

«Да зместу тэрыторый у цэнтры сталіцы, як паказаў абʼезд, пытанняў няма. Чаго не скажаш пра дваровыя тэрыторыі на ўскраінах. Усе прыезджыя ў Менск адзначаюць, што горад прыгожы і чысты. Але трэба парадак дашліфаваць – ёсць праблемныя месцы», – сказала яна.

Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць дацягнуць сярэдні заробак па краіне да 1500 рублёў у месяц цягам бліжэйшым 2 гадоў.

Таксама кіраўнік краіны неаднаразова падкрэсліваў, што не мае намеру скасоўваць Дэкрэт №3.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў