«Каб перадухіліць паніку». У Бабруйску запусцілі дадатковую вытворчасць марлевых павязак


Марлевыя павязкі пачалі вырабляць на швейнай прадпрыемстве ААТ «Славянка» ў Бабруйску. Пра гэта піша БелТА.

«У сувязі з абвастрэннем сітуацыі вакол новага каронавіруса мы прыступілі да пашыву марлевых чатырохслаёвых павязак. Гэта трэба для таго, каб забяспечыць жыхароў Беларусі сродкамі індывідуальнай абароны і перадухіліць паніку ў грамадстве, – распавёў дырэктар прадпрыемства Тэймураз Бачарышвілі. – У гэтым годзе мы дадалі яшчэ адзін ахоўны слой, каб мінімізаваць праходжанне дробных часціц праз маску. На дадзены момант ужо выраблена каля 62 тысячаў павязак. Сёння яшчэ столькі ж будзе адгружана».

Як адзначыў дырэктар, марлевыя павязкі маюць перавагі перад тымі, што вырабляюцца з нятканых матэрыялаў. Павязкі з натуральнага бавоўна не выклікаюць алергіі, не траўмуюць скуру, яна не пацее. Акрамя таго, такія павязкі шматразовыя. «Іх можна сціраць, прасаваць, выкарыстоўваць маску, пакуль яна не зносіцца. А пасля гэтага – спакойна ўтылізаваць: бавоўна біяраскладальны. Маскі з нятканых матэрыялаў аднаразовыя і ня ўтылізуюцца. Эпідэмія пройдзе, а наступствы для прыроды будуць катастрафічныя», – падкрэсліў Тэймураз Бачарышвілі.

Нагадаем, у Беларусі на сённяшні дзень выпадкаў захворвання не зафіксавана.

«Славянка» – буйное прадпрыемства, што спецыялізуецца на выпуску адзення для дарослых і дзяцей. У 2009 годзе прадпрыемства ўжо прыцягвалася да выпуску сродкаў індывідуальнай абароны, калі ў свеце ўспыхнула эпідэмія грыпу H1N1.

Аб’ектыў
Кітайцаў засялілі пад Радашковічамі
2020.02.10 21:37
  • Сімптомы каронавірусу падобныя да грыпавых – павышаная тэмпература, кашаль, цяжка дыхаць. Новы каронавірус 2019-nCoV выклікае пнеўманію ды ўскладненні. Галоўная небяспека вірусу: ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад чалавека да чалавека, а таксама адаптуецца і мутуе.
  • Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала эпідэмію каронавірусу ў Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу. У класіфікацыі СААЗ такімі сітуацыямі лічацца «экстраардынарныя падзеі, якія будуць прадстаўляць рызыку ў галіне аховы здароўя іншым дзяржавам» і «патэнцыйна патрабуюць скаардынаваных дзеянняў міжнароднай супольнасці».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў