Каб пачалі цікавіцца гісторыяй. Ва ўкраінскі падручнік трапіў мем з Кіяну Рыўзам


Аўтар падручніка сцвярджае, што мем з Кіяну Рыўзам у падручніку «Сусветнай гісторыі» за 10-ы клас – не выпадковасць і не памылка. Такім чынам Ігар Шчупак хацеў прыцягнуць увагу дзяцей да гісторыі.

Паводле аўтара падручніка, мем з амерыканскім акторам трапіў на вядомае фота «Абед на хмарачосе» дзякуючы ілюстратару. «Я спачатку яго не заўважыў, а потым запрапанаваў пакінуць мем», – распавядае Ігар Шчупак.

Фота з мемам ілюструе раздзел падручніка «Злучаныя Штаты Амерыкі ў міжваенны перыяд».

«Застаецца толькі падзякаваць Кіану Рыўзу за тое, што ён прыцягнуў увагу да вучобы, да гісторыі. Магчыма, хтосьці зноў возьме падручнік гісторыі ў свае рукі, і гэта будуць не толькі дзеці», – напісаў Шчупак у сваім Facebook’у.

Гэты падручнік выкарыстоўваецца ва ўкраінскіх школах ужо два гады, але мем у ім заўважылі толькі цяпер.

Арыгінальнае фота «Абед на хмарачосе».

 

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў