КААП рэфармуюць, складанне адміністратыўных пратаколаў дзеля выканання плана стане недапушчальным

У Адміністрацыі прэзідэнта прайшла сустрэча экспертнай групы, якая працуе над удасканаленнем заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці. Удзел у паседжанні прыняў кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергяенка, паведамляе БелТА.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка падпісаў пратакол даручэнняў, якія неабходна ўнесці ў заканадаўства.

«Згодна з пратаколам, усім ведамствам, упаўнаважаным на вядзенне адміністрацыйнага працэсу, неабходна выключыць выкарыстанне фармальных статыстычных паказнікаў. Складанне пратаколаў дзеля выканання плана і атрымання прэміі недапушчальна», – адзначыў Ігар Сергяенка.

У выніку Генпракуратура, а таксама іншыя праваахоўныя органы ў выпадку выяўлення такіх фактаў павінны прымаць захады, каб такое не паўтаралася.

Раней у Адміністрацыі кіраўніка краіны заяўлялі, што заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці павінна мець не карны ўхіл, але прафілактычную накіраванасць.

Пасля загаду Лукашэнкі Адміністрацыйны кодэкс пачалі рэфармаваць

Пасля загаду Лукашэнкі Адміністрацыйны кодэкс пачалі рэфармаваць

«Вядзецца пра рыхтаванне прынцыпова новых кодэксаў (Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях), якія павінны максімальна адказваць існаму ўзроўню развіцця грамадскіх адносінаў у краіне, улічваць лепшы замежны досвед і перадавыя айчынныя напрацаванні. Гэтыя дакументы павінны быць простымі і зразумелымі для ўспрымання службовымі асобамі, якія вядуць адміністрацыйны працэс. Сэнс прававых прадпісанняў павінен быць зразумелы грамадзянам і прадстаўнікам дзелавой супольнасці», – падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі распачаў грамадскае абмеркаванне па ўдасканаленні захадаў адміністрацыйнай адказнасці, якое працягнецца да 24 студзеня 2020 года.

Чакаецца, што ў новым КаАП будуць перагледжаны санкцыі, некаторыя з іх стануць мякчэйшымі. Магчыма, асобныя правапарушэнні стануць лічыцца нязначнымі і пазбавяцца падстаў для прыцягнення да адказнасці.

16 млн парушэнняў за 5 гадоў. Лукашэнка рэфармуе Адміністратыўны кодэкс

СК belsat.eu

Hавiны