Ізраіль нанёс ракетныя ўдары па вайсковых абʼектах у Сірыі

Ізраіль у ноч на 20 лістапада нанёс масіраваны ракетны ўдар па пазіцыях іранскага спецназа «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і сірыйскім узброеным сілам. Пра гэта паведаміла прэс-служба ізраільскага войска ў соцсетках.

«Мы толькі што нанеслі шырокамаштабныя ўдары па іранскім сілам «Аль-Кудс» і сірыйскім узброеным сілам у Сірыі ў адказ на ракеты, выпушчаныя па Ізраілі іранскімі сіламі ў Сірыі ўчора ўвечары», – адзначаецца ў заяве.

Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, насуперак папярэджанні, сірыйская зенітная батарэя адкрыла агонь і была знішчаная.

«Мы лічым сірыйскі рэжым адказным за ўсе дзеянні, якія адбываюцца на сірыйскай тэрыторыі, і папярэджваем іх аб наступствах, калі яны будуць дазваляць далейшыя напады супраць Ізраіля», – гаворыцца ў паведамленні ізраільскай арміі.

У апошнія гады Ізраіль неаднаразова наносіў удары па тэрыторыі Сірыі. Ізраільскі бок падкрэсліваў, што наносіць удары па аб’ектах, якія могуць быць выкарыстаны Іранам для агрэсіі супраць Ізраіля.

Дзяржваенпрам: Беларускія спецыялісты не былі ахвярамі ізраільскага ўдару ў Сірыі

ІІ belsat.eu

Hавiны