Італія распачне змякчэнне каранціну ў пачатку траўня


З 4 траўня ўлады Італіі распачнуць здымаць абмежаванні, уведзеныя праз каронавірус. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Джузэпэ Контэ, піша «Reuters».

У Італіі з 4 траўня распачнуць працаваць будаўнічыя кампаніі, вытворцы і некаторыя аптавікі. Дазволяць сямейныя наведванні і жалобныя цырымоніі пры ўдзеле не больш за 15 асобаў. Адчыняць паркі для шпацыраў.

Крамы раздробнага гандлю, музеі і бібліятэкі стануць даступнымі для наведнікаў з 18 траўня. А ў чэрвені распачнуць працу рэстарацыі, кавярні, салоны прыгажосці і цырульні. Пры гэтым школы застануцца зачыненымі да пачатку наступнага навучальнага году.

У Італіі, паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, па стане на раніцу 27 красавіка выявілі 197 675 інфікаваных каронавірусам. Інфекцыя забрала жыцці 26 644 асобаў.

Hавiны
У свеце амаль 3 мільёны інфікаваных каронавірусам
2020.04.27 07:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў