Ірыну Халіп пакаралі штрафам за «Сустрэчу свабодных людзей»

Суд Партызанскага раёну Менску аштрафаваў вядомую журналістку Ірыну Халіп на 15 базавых велічыняў (382,5 рубля). Пра гэта паведаміў сайт charter97.org.

На Халіп быў складзены пратакол паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) за акцыю супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў «Сустрэча свабодных людзей», што прайшла ў Менску 15 лістапада. Каля сотні чалавек сабраліся тады на Кастрычніцкай плошчы, сярод іх была Ірына Халіп. Потым пратэстоўцы перайшлі на Плошчу Свабоды, дзе Халіп звярнулася да прысутных з заклікам «забыцца на розніцу ў палітычных поглядах» і разам выступіць за перамены ў Беларусі.

На сёлетніх парламенцкіх выбарах Халіп вылучалася па 110-й выбарчай акрузе Менску, але не была зарэгістраваная ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

«Я – самая паслядоўная прыхільніца байкоту». Рэпартаж з пікету Ірыны Халіп

ІІ belsat.eu

Hавiны