Іран прагназуе падзенне коштаў на нафту да $ 40 за барэль


Каб пазбегнуць такога падзення, аб’ём здабычы «чорнага золата» трэба скараціць на 1,4 млн барэляў у дзень, заявіў прадстаўнік Ірану ў OPEC (Арганізацыя краінаў – экспарцёраў нафты) Хусейн Каземпур Ардэбілі, піша bloomberg.com.

Калі OPEC ды іншыя нафтаэкспарцёры не абмяжуюць здабычу, то каціроўкі могуць абваліцца да $ 40 за барэль, папярэдзіў ён.

Hавiны
Лукашэнка: Нафтаперапрацоўка з флагману эканомікі ператвараецца ў стратную галіну
2017.06.01 12:48

Іран, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, адмаўляецца скарачаць здабычу. Паводле bloomberg.com, праз санкцыі абʼём здабычы нафты ў краіне скараціўся з 3,8 млн барэляў у дзень да 3 млн.

Саудаўская Аравія прапанавала знізіць сукупны ўзровень здабычы ў межах OPEC+ на 1 млн барэляў. Аднак у Эр-Рыяда і Масквы паўсталі рознагалоссі адносна таго, на колькі Расея можа знізіць здабычу, паведамляе bloomberg.com, спасылаючыся на неназваную крыніцу. Паводле крыніцы, Масква гатовая скараціць здабычу толькі на 150 тыс. барэляў.

Паводле прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, падчас саміту G20 у Аргентыне ён дамовіўся з прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамедам бен Салманам працягнуць дзеянне пагаднення аб зніжэнні здабычы нафты. Пагадненне ад 2017 года прадугледжвае скарачэнне здабычы нафты краінамі OPEC на 1,2 млн барэляў у дзень, а краінамі, якія не ўваходзяць у OPEC, на 558 тыс.

6–7 снежня ў Вене адбудзецца сустрэча ў межах OPEC+, на якой абмяркуюць абʼёмы здабычы нафты ў 2019-м.

Актуальны кошт нафты маркі Brent складае каля $ 61.

Паводле экспертаў, у 2016 годзе беларускія НПЗ маглі страціць каля $ 2,8 млрд праз недапастаўкі расейскай нафты і нізкія кошты на сусветных рынках.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў