Іпатэка ў Беларусі з'явіцца не хутка


Міністэрства эканомікі Беларусі ўжо падрыхтавала праект указу аб іпатэцы, аднак запрацаваць гэты механізм у краіне можа не раней чым у 2021, паведаміў кіраўнік ведамства Дзмітрый Круты.

«Пакуль гэта яшчэ вельмі сыры дакумент, неабходна будзе шырокая дыскусія. Вельмі шмат момантаў нам яшчэ трэба збалансаваць з дзяржаўнымі органамі, каб максімальна засцерагчы нашых грамадзянаў пры ўвядзенні гэтага інстытуту», – сказаў Дзмітрый Круты, паведамляе interfax.by.

Паводле яго словаў, ключавым момантам стане забеспячэнне прымальных макраэканамічных параметраў у 2019 і 2020 гадах.

«І можа быць, з 2021 году мы ўжо іпатэку будзем запускаць на паўнавартаснай аснове ў Беларусі», – дадаў Круты.

Аб’ектыў
Чыноўнікі паабяцалі беларусам даступныя кватэры
2017.08.07 22:12

СК, belsat.eu

Стужка навінаў