Змены ў коштах на інтэрнэт мы пабачым ужо 1 верасня. Цэны на доступ у глабальную сетку, некаторыя паслугі электрасувязі і відэаканферэнцыі вырастуць на 3-6 %.
Павышэннне коштаў нязначнае. Прыклады падаражэння пакетаў:
- «Дамасед старт» – з BLR 15,5 да 15,7
- «Дамасед XXL» – з BLR 17 да 17,5
- «Камфорт экспрэс» – з BLR 9 да 9,5
- «Рэкорд 10» – з BLR 17,1 да 18
- «Рэкорд 50 new» – з BLR 23,5 да 24
Пакеты «Ясна» не даражэюць, затое паляпшаюцца
«ЯСНА 100» пераймянуюць у «ЯСНА 200» і павялічаць хуткасць да 200 Мбіт/c. Раней максімальная хуткасць не перавышала 100 Мбіт/с.
Новыя тарыфы можна паглядзець тут.
Павышэнне тарыфаў не закране:
- рэгуляваных паслуг мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі;
- міжнароднай тэлефоннай сувязі;
- паслуг доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні;
- паслуг доступу ў інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання;
- паслуг хостынгу.
Раней кошты на свае паслугі паднялі МТС і Velcom.
ДР belsat.eu