Пяць грамадзянаў Украіны, асуджаных у Расеі, могуць вярнуцца на радзіму, піша interfax.ru.
Цяпер «абмяркоўваецца фармат гэтай працэдуры», паведамляе агенцтва са спасылкай на ўласную крыніцу. Гаворка ідзе пра ўкраінцаў, якіх даставілі ў СІЗА «Лефортово» у Маскве.
20 жніўня адміністрацыя «Лефортово» прыняла перадачы для пецярых асуджаных украінцаў з гэтак званаша «спісу Сянцова». Гэта Уладзімір Балух, Станіслаў Клых, Аляксандр Кольчанка, Павел Грыб і Мікалай Карпюк. У праваабарончым цэнтры «Мемарыял» мяркуюць, што іх прывезлі з калоніі ў СІЗА.
У ліпені ўпаўнаважаныя па правах чалавека ў Расеі і на Украіне абмяняліся спісамі зняволеных, якія сядзяць у СІЗА або калоніях дзвюх краін. Яны вырашылі хадайнічаць перад прэзідэнтамі краінаў аб іхным памілаванні.
Спроба перадаць Украіне Аляксандра Кольчанку і Алега Сянцова была ў 2016-ым.
ЮВ belsat.eu